Ягоўдзік У.І. «Сем цудаў Беларусі» Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту/Мастак П.Татарнікаў. – Мн.:ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1999. – 32 с.:іл. Змест:
- Белавежская пушча
- Крыж-святыня
- «Біблія» Францыска Скарыны
- Сынковіцкая царква
- Статут Вялікага Княства
- Слуцкія паясы
- Нясвіжскі палац
Ад сябе дадам, што кніга аздоблена прыгожымі й цікавымі малюнкамі, таму спампаваць, калі патрэбна, можаце і архіў з jpg файлами. СПАМПАВАЦЬ .pdf 4.47MB
Пачну я з прадмовы, магчыма большасьць гэта разумее, але, гледзячы на беларускае сеціва колькі год, я бачу, што далека не ўсе хоць нешта разумеюць… У 2003 г. быў такі выпадак, з якім мажліва азнаёміцца:
Адам Глобус супраць Беларускай Палічкі
Гэты топ я чытаў пазьней, я ведаў у 2003 аб Беларускай Палічцы, але не памятаю ўжо ці былі там нейкія банэры тады, Глобус адразу піша, што праект камэрцыйны і рэклама там ёсць, ніколі не бачыў нічога там акрамя лічыльніка Акавіты і іншых. Далей \Тэхнічны супрацоўнік 19 Чэр 2003 17:44\ адказвае на ўсе пытаньні аб камэрцыйнасці, аднак Глобус знайшоў яшчэ зачэпку нібы аб нейкіх ўзносах. Нават калі ўзносы ёсьць, яны ідуць на домен, хостынг, працу над рэсурсам. І чамусьці ніхто не лічыць страчаны час уладальнікаў праектаў…
Але ў выпадку з Палічкай хутчэй за ўсё словы тэхнічнага супрацоўніка цалкам пацвердзяцца. І на гэткім альтруізме трымаецца большая частка беларускамоўных сайтаў, выключэньне, канешне, сайты, якія адразу рабіліся як камэрцыйныя ды фінансуемыя з розных крыніц, напрыклад, палітычная, дый то не ўсе яны фінансуюцца. Я зрэдку бачыў на беларускіх сайтах нават адзін камэрцыйны банэр, зрэдку ёсьць там рэклама гугля, бегуна, яндэкс.дырэкт і г.д. Дарма! Безумоўна, нічога асабліва вы на літаратурна-культурна-гістарычных беларускамоўных сайтах не заробіце ўсяроўна, але калі на гэтым рэсурсу ёсьць больш некалькі сотняў наведвальнікаў у дзень, заробіце хоць на хостынг, домен ды на піва калі-некалі. :-) Шукайце камерцыйныя беларускія інэт-шопы, якім патрэбна рэклама, вешайце кантэкстную рэкламу, калі сайт стары і мае добрыя SEO-паказчыкі, зарабіце нешта на продажы спасылак. (але тут акуратна трэба… спачатку добра пачытайце seo-форумы). Так ці інакш, падабаецца гэта каму ці не, грошы – гэта рухавік усяго. Сайты, якія трымаюцца толькі на адным альтруізме даволі хутка паміраюць, колькі добрых сайтаў спыніла сваё існаваньне за той час, які я ў сеціве… Так, час ад часу з’яўляюцца новыя. Добры прыклад – гэта budzma.org ды kazki.by
Але не вядома колькі праіснуюць яны… Альтруізм, калі гэта альтруізм некалькі людзей, якія робяць сайт, а гэта так звычайна, зрэдку стаіць шмат людзей, мае звычай вычэрпвацца з арганізму… бо моладзь, якая робіць звычайна сайты, мае звычай вырастаць, яны ажэняцца, пойдуць працаваць, з’явяцца дзеці… і большасьці стане не да гэтага альтруізму. Толькі невялікая колькасьць, большасьць з якіх, не будзе хадзіць на працу па 8 і болей часоў, а зробіць свой бізнэс той ці іншы дый так і застанецца, кантраляючы сваё жыцьце сама, максымальна незалежная ад дзяржаў, законаў, партый, суполак і лідэраў, будзе працягваць працу над праектамі не маючы аніякага прыбытка, бо ім гэта справа проста падабаецца…
Калі б я менавіта рабіў нешта падобнае да Беларускай Палічкі, я бы адразу рэгістраваў домен, хостынг на іншае імя, есць выпадкі, калі хостынгі патрабуюць сканы пашпарту ды іншых дакументаў, таму лепей адразу паклапаціцца ды іх недзе знайсьці, напрыклад, на хакерскім форумах сканы прадаюць розных краін свету па кошту 1-3$, ёсьць яшчэ гэткая добрая тулза, як фаташоп :) можна знайсьці і іншыя метады… Рэгіструйце домен і хостынг падалей ад хаты, добра, калі гэта будзе Азыя. Калі лічыце, што ў вас абавязкова будуць праблемы з аўтарскімі правамі, хавайце свой IP, напрыклад, праз сетку Tor, ёсьць яшчэ proxy, socks, VPN…
І хай пішуць вам пісьмы… А вы ўсяроўна рабіце! Безумоўна, калі аўтар нармалёва піша – можна пайсьці насустрач, але калі ён пачынае выёб** як муха на тэлевізары, то хай захлынецца сліной.
Хлопцы ды дзяўчыны, спадары ды спадарыні :) Калі вы вырашылі нешта зрабіць – рабіце! Не глядзіце ў рот нейкім лідэрам, не слухайце розных ёлупаў. Рабіце тое, што лічыце патрэбным менавіты вы!
Мабыць тое, што пішу, далёка не ўсе могуць успрыняць, адкінуць шаблоны і пайсьці сваім шляхам негледзячы і не падпарадкуючыся нікому. Так, гэта цяжкі шлях.. А хто казаў, што будзе лёгка? Пабіце яго ботамі :) Гартуйце волю, упарства, шукайце мэты ды йдзіце да іх, а ўсе, хто будзе сустракацца на гэтым шляху і адцягваць вас у бок – ворагі!
Ага… прамова аб літаратуры была здаецца.. Нехта, хто гэта прачытаў, ужо падумай – вось свалата, а як жа аўтары? Яны ж застануцца без грошай. Па-першае, трэба сказаць, што нешта ніхто не кажа з аўтараў аб безкаштоўнай рэкламе. Большасьць звычайных людзей, калі прачытае кнігу ў сеціве і яна спадабаецца, то потым набудзе папяровы асобнік. Калі грошай няма.., ды ўсяроўна не набывала бы яе :) Безумоўна, так зробяць не ўсе, нават, калі кніга падабаецца, але шмат хто. Яшчэ трэба ўлічваць фактар, што ў шмат каго няма магчымасьці набыць папяровы асобнік, бо жыве ён вельмі далека, а поштай… кніга адпраўленая ў ЗША можа залатой выйсьці, а далёка не ўсе беларусы, якія жывуць за мяжой, шмат зарабляюць дый раз у месяц змяняюць аўто … :)
Наконт музыкі ды відэа… тут, безумоўна, справа трохі іншая. І адсотак тых, хто набудзе кружэлку, калі ўжо ёсьць mp3, падае.. яны ёсьць, але меньш, чым у выпадку з кнігамі. Аднак, зноўку рэклама безкаштоўная. Я, напрыклад, на расейскам рэсурсу пра славянскае паганства знаходзіў беларускія гурты аб якіх ніколі не чуў дагэтуль. І, калі я іх паслухаў, пачаў шукаць інфу і я б з задавальньнем аддаў грошы за квіток на канцэрту, дый альбом (хутчэй за ўсё, калі ўжо новы :)) набыў…
А так, ну прыехаў нейкі беларускі гурт, шмат іх ёсьць, далёка не ўсе мне падабаюцца, а на тое, што мне не падабаецца, я хадзіць не буду. І калі я яго не чуў, то ён адносіцца да катэгорыі ХВ – туды таксама няварта хадзіць. :)
Па-другое, існуе яшчэ праблема… дзе я магу набыць mp3 беларускіх гуртоў on-line, ведая, што грошы пойдуць выканаўцу? 300 км ехаць у Менск адмыслова за кружэлкай я не зьбіраюся (пошта мне неяк таксама не вельмі падабаецца), а ў сеціве набыць магу, калі пажадаю… Ці, калі, ёсьць нейкія каардынаты аплаты on-line выканаўцы, магчыма проста прамовіць грашовае дзякуй :)
З музыкай, дарэча, было больш выпадкаў, некалькі гадоў таму Зьміцер Вайцюшкевіч пісаў уладальніку сайта на narod’e з патрабаваньнем зачыніць сайт, дзе былі выкладзены альбомы Зьміцера. Трэба сказаць, што я як раз іх тады пампаваў і тыя альбомы, выбачайце, былі ў вельмі лайновым бітрэйце, як раз толькі каб паслухаць і зразумець, што за музыка. А каб слухаць нармалёва, калі падабаецца, трэба лепш якасьць…
Уладальнік тады прыбраў спасылкі… Я, канешне, нічого бы не прыбіраў, а ўсяроўна зрабіў бы, як лічу патрэбным. Але гэта я… мяне нават у школе настаўнікі ніколі прымусіць не маглі. Есьць только наступныя варыянты прымусіць мяне ў жыцьці:
- я сам зразумеў, што гэта патрэбна зрабіць. 90% выпадкаў :-)
- аргументы, аргументы і аргументы, павольныя і вытанчыныя… :-)
- і мабыць на гэтым усё… :-)
А калі будуць доўга прымушаць, магу і горла зубамі перагрызці і пляваць, што не смачна. А цалкам… я флегматычны і абыякавы чалавек да большасьці навакольнага сьвету. Галоўнае – свае мэты.
Вось нават пра сябе нешта напісаў, а што зрабіць – гэта асабісты блог, трэба пісаць трохі…:) Дый напісаў гэта я, каб далей адказаць на пытаньне, якое ўжо ў некаторых паўстала. – Чаму ты сам гэта не робіш, калі такі хітравыеб** (разумны тыпа :-)). Бо гэта не мая мэта і не мой шлях, можа калісьці яны перасякуцца, но зараз у мяне іншыя мэты.
Вось… А беларускі warez патрэбны, патрэбна літаратура, музыка, відэа. У некага гэта зьменіць думкі, нехта пойдзе далей, яшчэ больш упэўнены і гэта добра… Вось бачу, што нязьменна кожны дзень архіў Караткевіча пампуе некалькі дзесяткаў чалавек. Значыць не ўсё страчана, але працаваць патрэбна і далей. Нават калі супраць вас будзе весь сусвет.
p.s. выбачайце за памылкі…
Далей… Запіс пачынаўся аб бібліятэках мабыць… Будзем рабіць добры спіс.
Старэйшая беларуская бібліятэка ў сеціве. Нажаль апошнім часам не вельмі шмат новага зьяўляецца. Але мне, напрыклад, не вядома колькі людзей зараз працуе над сайтам… і калі, як заўсёды, ўсё трымаецца на некалькіх, то зразумела…
Аднак каталёг вэб-спасылак магчыма было паглядзець час ад часу, бо шмат якіх старонак не існуе ўжо колькі гадоў…
Даволі шмат добрай літаратуры, якую цяжка знайсьці ў сеціве, ёсьць сканаваная літаратура, якой няма больш нідзе.
Але і шмат якія прадмовы да кніг маюць надпіс «Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)»
Таксама не вельмі добра аднаўляецца.
Шмат добрых книг.
Здаецца, гэтыя кнігі ёсьць і ў іншых крыніцах, я не шукаў, кнігі, якія выдаваў «Край» у мяне даўно ёсць, у тым ліку папяровые… але глядзіце самі…
Бібліятэка вузкай скіраванасці, але ёсць і агульныя цікавыя кнігі. Дарэчы, добры прыклад, як людзі працуюць над регіянальным праэктам. Няма php рухавіка, нармалёвага форума і іншага, але ёсць кантэнт! і гэта – галоўнае.
Хто цікавіцца ці займаецца прафэсійна юрыдычнымі паслугамі, той ведае гэты сайт з добрай бібліятэкай даўно.
Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы
Даволі добры каталёг спасылак ёсьць, там, мабыць, знойдзеце большасьць таго, што існуе і што я тут не напісаў, бо я пісаў тое, што менавіта мяне цікавіла.
Калі ж ужо пачаў, так адбылося, з Караткевіча ды па запытам кніг Караткевіча, як бачу, з пошукавікоў заходзіць на мой блог 20-50 чалавек у дзень… тады мабыць буду па магчымасьці больш пісаць наконт беларускай літаратуры ды культуры. Есьць думкі, есьць магчымасьці, але не заўсёды хапае часу, таму гэткія запісы будуць зьяўляцца не вельмі часта, але, спадзяюся, што некаму гэтыя запісы прынясуць карысць.
Як абяцаў, пачаў сканаваць уласную бібліятэку для гісторыі, тое, чаго няма ў сеціве, я імкнуся добра шукаць па розным запытам, каб не рабіць дурную працу, таму з 98% гарантыяй можна сцвяржаць, што гэтага ў сеціве няма.
OCR я рабіць не буду – кнігі будуць сканаваныя у фарматах pdf ці djvu Але рабіць імкнуся нармалёва.
Пачну я з кнігі «Табе» берасьцейскай паэтэсы Зінаіды Дудзюк. Зборнік вершаў выдадзены ў Берасьці ў 2000 г., наклад 60 паасобнікаў. (амаль самвыдат… але паэтэса даволі вядомая). Гэта мабыць кніга больш для жанчын ды дзяўчын :) Лірыка кахання.
Але пачнем менавіта з гэтай, бо больш гэткіх кніг у меня мабыць не знойдзецца :) Наступная хутчэй за ўсё будзе гістарычная… Не, наступным абавязкова будзе запіс аб беларускіх бібліятэках у сеціве ды некаторыя разважаньні на гэты конт.
Менавіта мне цікава было чытаць паэму «Кон». Паэма таксама аб каханьні, але не толькі… Паэма гістарычная, аб лёсу князёўны Ганны Кобрынскай з роду Гедыміна апошняй ўладальніцы Кобрынскага княства. (XV-XVI ст.)
Па-першае, Кобрыньшчына – гэта мая малая радзіма, радзіма бацькоў, дзядоў ды прадзедаў…
Па-другое, паэма ўвогуле добрая. СПАМПАВАЦЬ .pdf 4.55MB
Калі жадаеце прачытаць некалькі урыўкаў з паэмы, націскайце «далее». continue reading…