1863

Нешта здаецца я заўсёды чытаю тое, што ў сеціве знаходзіцца вельмі цяжка :)
Кніга В. Хурсіка «Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг.» у мяне ёсьць друкаваная, набыў я яе яшчэ ў 2002 годзе. Да гэтага часа цалкам кнігі ў сеціве відавочна няма, бо шукаў, каб знаёмаму скінуць лінк.
Знайшоў толькі ў электронным выглядзе спісы удзельнікаў паўстання, якім суд вынес прыгавор.
Гэтыя спісы можна паглядзець па гэтай спасылцы
Дарэчы, даволі карысны сайт.
Яшчэ ў кніге ёсьць некаторыя гістарычная дакументы, але я не сканаваў іх. Адсканаваў толькі першыя 30 старонак, дзе ідуць аўтарскія словы і зроблены высновы.
Менавіта я, ацэньваючы гэтае паўстанне, прытрымліваюсь думкі В. Хурсіка. Асноўныя высновы былі зроблены да кнігі, кніга толькі пацвердзіла і дадала фактаў.
Увогуле Віктар Хурсік цікавы гісторык. Ён адзін з нешматлікіх гісторыкаў РБ імкнецца ацэньваць гісторыю аб’ектыўна не прымаючы ні афіцыйны пункт гледжання, ні «апазіцыйны». Што мне безумоўна імпануе.
У яго ёсьць сайт, дзе можна ўбачыць выдадзеныя кнігі. Таксама там можна спампаваць скан кнігі «Кроў і попел Дражна».

«…Сякера паўстанца не павінна спыняцца нават над калыскаю шляхоцкага дзіцяці» – заклікаў Каліноўскі.
Звычайна аб гэтых словах нацыянальнага героя гаварыць не прынята. Яны шкодзяць яго «чыстаму» вобліку. Але ж як быць з сумленнем, з мараллю? Добра вядома, што за гэтымі яго словамі палыхалі маёнткі на Гродзеншчыне, лілася кроў каталіцкіх святароў Міншчыны, службовых асоб Віленшчыны і іншых нашых суайчыннікаў.

….

З міфам заўсёды разлучацца цяжка. Калі айчынную гісторыю пазбавіць асобы Каліноўскага, то нацыя страчвае не толькі героя, а і сваю прысутнасць на гістарычнай арэне ў пэўны перыяд. У той жа час захаванне яго як бязгрэшнага, безпамылковага лідэра зневажае годнасць беларусаў. «

Калі цікава, пачытайце.
СПАМПАВАЦЬ .pdf 2.75 MB